Да канца гэтага тыдня ў Беларусі прыкметна пацяплее, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 30 чэрвеня на відэабрыфінгу. 

Так, у чацвер, 3 ліпеня, па-ранейшаму паўночна-заходні вецер будзе пастаўляць з поўдня Балтыйскага мора свежае вільготнае паветра. Месцамі, у асноўным па поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, дзе-нідзе з навальніцамі», — сказаў Рабаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—13°С, днём плюс 17—24°С. У Мінску магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу плюс 9—11°С, днём плюс 19—21°С. 

Як адзначыў сіноптык, у пятніцу істотных зменаў у характары атмасферных працэсаў не прадбачыцца. Месцамі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер слабы. Ноччу і раніцай у нізкіх месцах і блізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, днём плюс 18—25°С. Такая тэмпература паветра блізкая да шматгадовых значэнняў, паведаміў Рабаў. 

«У суботу і нядзелю атмасферны ціск падрасце, паўночна-заходні вецер зменіцца паўднёвым і прыкметна пацяплее. У многіх раёнах абыдзецца без дажджоў», — сказаў сіноптык. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—15°С, днём плюс 20—26°С, па поўдні месцамі паветра можа прагравацца да плюс 28°С. Такі тэмпературны фон на 2—5°С будзе перавышаць кліматычную норму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?