Пераходны перыяд па ўводу ў дзеянне тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» завяршаецца 1 ліпеня.

«Гэты тэхрэгламент не забараняе вытворчасці, ўвозу і продажу ў Мытным саюзе карункавай бялізны з сінтэтычных тканін, — заявіў карэспандэнту БелТА прадстаўнік прэс-службы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). —

Тэхрэгламент ўводзіць патрабаванні бяспекі да прадукцыі лёгкай прамысловасці, у тым ліку ніжняй бялізны, паказчык гіграскапічнасці якой не павінен быць ніжэй за 6%».

Гэтае патрабаванне ў адносінах да ніжняй бялізны ўжо працяглы час прынятае на нацыянальным узроўні ва ўсіх краінах — удзельніцах МС.

Прадстаўнік ЕЭК дадаў, што ў Мытным саюзе не плануецца ўводзіць забарону на абутак на высокім абцасе і кеды: падобная ініцыятыва аднаго з расійскіх дэпутатаў нядаўна шырока абмяркоўвалася ў СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?