Такую магчымасць не выключыў начальнік службы гідраметэаралагічнага маніторынгу і фондаў дадзеных Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Віктар Мельнік падчас онлайн-канферэнцыі «Прыродныя катаклізмы і анамаліі надвор'я. Чаго чакаць беларусам?».

«Цяпер распрацоўваецца стратэгія развіцця гідраметслужбы Беларусі да 2030 года. У яе ўнесены прапановы аб арганізацыі да 2020 года цэнтра па клімаце», — сказаў эксперт.

На яго думку, у краіне даўно трэба было стварыць не толькі цэнтр па клімаце, але і па гідраметэаралогіі.

Для параўнання: у Расіі — каля 17 гідраметэаралагічных структур, ва Украіне ёсць гідраметэаралагічны інстытут разам з флотам (400—500 чалавек), інстытут геафізікі, кафедры метэаралогіі і кліматалогіі.

У Беларусі сёння ёсць гідраметэацэнтр, невялікія групы ў Інстытуце прыродакарыстання НАН і ў некаторых ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?