Рух па праспекце Машэрава ў Мінску сёння будзе абмежаваны на час правядзення трэніроўкі тэатралізаванага шэсця «Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці», якое пройдзе ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня.
Так, з 18.00 да 22.00 будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў, у тым ліку наземнага грамадскага транспарту, на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў, дзе пройдзе трэніроўка тэатралізаванага шэсця. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху.
Аналагічныя абмежаванні будуць уводзіцца і 2 ліпеня.
У Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, у Мінску ў 21.00 пачнецца парад войскаў і тэатралізаванае шэсце «Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці». У парадзе прымуць удзел больш як 3,7 тыс. ваеннаслужачых і амаль 240 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 20 пешых і 20 парадных разлікаў сучаснай ваеннай тэхнікі. У тэатралізаваным паказе прымуць удзел больш як 2,5 тыс. чалавек. Асноўным лейтматывам шэсця стане святкаванне 70-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі.