У цэнтры Данецка — бязлітасны бой. Невядомыя людзі ў камуфляжы штурмуюць УУС вобласці і горада. Хто яны і пра прычыны боя не паведамляецца.
Як паведамілі сайту 62.ua відавочцы, стрэлы з буйнакалібернага ўзбраення раздаюцца, як мяркуецца, з боку тэрыконаў у раёне ДМЗ.
З гандлёва-офіснага будынка «Грын Плаза» пачалася эвакуацыя персаналу і наведвальнікаў, людзі выходзяць невялікімі групамі. Эвакуюецца таксама цэнтр «Данецк-сіці».
Рух трамваяў спынены на першым маршруце.