Цягам апошніх сутак баевікі выкралі 5-х грамадзян Украіны.

«У прыватнасці, 30 чэрвеня ў Данецку ў міліцыю звярнулася мясцовая жыхарка, якая заявіла пра захоп яе мужа проста на вуліцы пяццю тэрарыстамі ў масках са зброяй. Мужчыну вывезлі ў невядомым кірунку », — паведамілі ў прэс-службе Данецкай аблдзяржадміністрацыі са спасылкай на інфармацыйна-аналітычны цэнтр СНБА Украіны.

Таксама ў паведамленні адзначаецца, што «ноччу 1 ліпеня ў Дабраполлі ў міліцыю звярнулася мясцовая жыхарка з падобнай праблемай — яна заявіла, што на вуліцы двое тэрарыстаў у масках і камуфляжнай форме захапілі курсанта Марыупальськага вучылішча прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў міліцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?