Пагроза незалежнасці Беларусі можа паўстаць толькі па эканамічных прычынах.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Беларусі, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка выступіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фота БелТА.

Аляксандр Лукашэнка выступіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фота БелТА.

«Нас палохаюць, што з Усходу полчышчы прыйдуць, а на Усходзе нас сёння пачынаюць палохаць, што з Захаду полчышчы прыйдуць, падзеляць, раздушаць, разарвуць. Як прэзідэнт я абавязаны гэта мець на ўвазе

і не адмаўляць ніякіх варыянтаў, нават самых абсурдных», — адзначыў Лукашэнка.

«Але я заўжды казаў і кажу: ніякія полчышчы сёння не ў стане разбурыць нашу краіну, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Калі і паўстане хоць нейкая пагроза незалежнасці нашай краіны, то толькі па эканамічных прычынах».

«Таму, калі мы хочам, каб нашы дзеці і ўнукі жылі на сваім кавалку зямлі, мы павінны закласці гэты падмурак, чаго б нам гэта не каштавала. Ніякія полчышчы, ніякія танкі, ніякія самалёты не ў стане сёння паставіць нас на калені — нават у адзіночку нас, беларусаў. Усё залежыць ад нас», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?