Пытанні спрашчэння візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю былі абмеркаваныя на кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Чэхіі па консульскіх пытаннях у Празе 30 чэрвеня.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігар Фісенка, чэшскую — дырэктар дэпартамента консульскіх канцэпцый і методыкі МЗС Чэхіі Хана Фландарава.

Асаблівая ўвага надавалася пытанням спрашчэння ўзаемных паездак грамадзян, перамоваў па заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавых фармальнасцяў і рэадміссіі з Еўрапейскім саюзам.

Бакі дамовіліся правесці наступны раўнд кансультацый у Мінску ў 2015 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?