Украінскія вайскоўцы ўзялі сёння пад кантроль тры населеныя пункты, паведаміў журналістам падчас брыфінгу ў Ізюме Харкаўскай вобласці камандуючы Нацыянальнай гвардыі Украіны Сцяпан Палтарак.
Паводле заявы камандуючага, сёння, 1 ліпеня, недзе а 5.30 раніцы пачалася аперацыя па ўзяцці пад кантроль базавага лагера і апорнага пункта тэрарыстаў у населеным пункце Закотнае. Аперацыя пачалася з артылерыйскага ўдару, у час якога быў знішчаны апорны пункт. Палтарак заўважыў, што аперацыя скончылася а 14-й.
Зараз сілавікі ўладкоўваюць блокпасты на ваколіцах Закотнага. З украінскага боку ёсць трое параненых.
Сёння ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль населеныя пункты Стары Караван і Брусовка.
Падчас аперацыі па вызваленні гэтых населеных пунктаў сярод сілавікоў ні забітых, ні параненых няма, адзначыў Палтарак. Цяпер там ўсталёўваюцца блокпосты.
Камандуючы Нацгвардыі заўважыў, што асабовы састаў, які удзельнічаў у гэтых аперацыях, накіраваны ў тыл для прывядзення тэхнікі і зброі ў належны стан і падрыхтоўкі да ўдзелу ў наступных аперацыях.