Увечары 17 лістапада ў адным са спальных мікрараёнаў Віцебска адбыўся выбух кандэнсатных пароў прыроднага газу.

У выніку выбуху адбылося зрушэнне жалезабетонных перакрыццяў студні, на некалькі метраў быў адкінуты чыгунны люк. Пацярпеў 13‑гадовы падлетак, якому абпаліла твар і вочы. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле статыстыкі Першамайскага РАУСа Віцебска.

«Падлетак кінуў запаленую петарду ў люк газаправоду, у выніку чаго адбыўся выбух пароў прыроднага газу. Супрацоўнікі пажарнай часці «Віцебскгаз» уцечкі газу не выявілі».

Цяпер следства высвятляе, чаму ў газавай студні назапасіліся пары газу і хто вінаваты ў здарэнні.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0