Фильм «Her» («Она»), от которого я собираюсь оттолкнуться, не не нов (ему уже год) и не отличился особенными кассовыми сборами. Но этот фильм открыл новую страницу в осмыслении такого принципиального для культуры понятия, как любовь. Равно, как второстепенный в смысле сборов и значения, фильм «In Time» с Джастином Тимберлейком в позапрошлом году перепрограммировал для культуры понимание такого явления, как время, позволив человечеству ясно понять, что в эпоху перепроизводства именно минуты и часы нашей жизни являютя величайшей ценностью.

Есть и такие, что «Её» уже просмотрели. Их я и считаю своими основными собеседниками, с ними и хотел бы поделится своими впечатлениями.

Фільмы і тэксты пра каханне чалавека і камп’ютарнай жанчыны ствараліся і раней. Лёгка, напрыклад, прыгадаць тую серыю Futurama, дзе наіўны дзівак Фрай, які трапіў у далёкую будучыню, заляцаецца да лічбавай Люсі Лью, якую стварыў для яго комп. Ці згадайма раман «Snuff» Віктара Пялевіна, дзе галоўны герой метадычна псуе сабе настрой і нервы стасункамі з камп’ютарнай лэдзі, дрэнны характар якой ён запраграмаваў сам, бо разумеў, што без дрэннага характару кахання не бывае.

Але вось што: ёсць два прынцыповыя адрозненні фільма «Яна» ад усяго, што стваралася пра пачуцці чалавека і машыны раней. Па-першае, «Яна» — гэта не камедыя. І гэта ўжо само па сабе, калі хочаце, анекдот. Нават у Пялевіна мы сустракаем грэблівае аўтарскае стаўленне да фабулы: Віктар Алегавіч, здаецца, не можа да канца паверыць у тое, што нармальны пацан можа «вось гэта» з аблічбаванай сцервай — быццам яму не хапала навокал сцерваў неаблічбаваных! У Futurama ўсё заканчваецца ўмяшальніцтвам сяброў, якія дасціпна тлумачаць Фраю, чаму стасавацца са штучнай дзяўчынай — глупства і сорам: яму паказваюць адукацыйны мульт, які Фрай мусіў прагледзець у дзіцячым садку, але не прагледзеў, бо быў узгадаваны ў далёкім мінулым 20-га стагоддзя.

У фільме «Яна» пра пачуцці паміж кампом і мужчынам расказваецца не тое што сур’ёзна — узнёсла! Болей за тое — і тут пачынаецца ўжо клініка — у пяці з шасці рэцэнзій на фільм гаворыцца пра тое, што гэтая карціна — пра сапраўднае каханне! Што па ёй каханне можна вывучаць і даследаваць! Застрэліцца ж, ну!

Другая адметнасць — і тут мы падыходзім бліжэй да сюжэту — ляжыць у тым, што «жанчына», у якую ўтрэскваецца наш герой, не з’яўляецца штучным аб’ектам жадання: яна не створаная для кахання, як тая лічбавая лялька ў Пялевіна ці камп’ютарная Люсі Лью ў Futurama. Па сутнасці, фільм «Яна» — гэта кіно пра рамантычнае каханне мужчыны з… аперацыйнай сістэмай, якая мае апазнавальныя прыкметы Windows. Пачуцце паміж АС і чалавекам узнікае толькі у адным выпадку з 8000, паведамляе нам кіно.

І вось якой ступені шчыльнасці павінныя былі дасягнуць адносіны паміж чалавекам і сотавым тэлефонам\планшэтам, каб некаму прыйшло ў галаву сур’ёзнае дапушчэнне пра рамантычную цягу да чарговага прадукту Microsoft!

У выпадку фільма «Яна» мы маем драму, якая ўсур’ёз расказвае нам пра «сапраўднае» пачуццё. І я задаўся б пытаннем: гэта каханне паміж кім і кім? Добра, з яе — аперацыйнай сістэмы — боку мы маем моцны штучны інтэлект, здольны да самаадукацыі. Тыя дзве якасці, якія якраз і характарызуюць асобу. Напрыклад, калі праграма-каханка запытваецца ў героя, колькі дрэваў на той гары, якую яны абодва бачаць з акна, ён памыляецца, яна папраўляе. Бо яна ведае адказы на ўсе пытанні — нават тыя, што ніколі не прыйдуць чалавеку ў галаву. І тым не меней: хто каго тут кахае?

Так, мы маем няшчаснага ды адзінокага героя, які жыве ў дызайнерскіх апартаментах. Героя, які файна ладзіць з пісаннем тэкстаў і электроннай камунікацыяй, але не ведае, як стасавацца з жывымі людзьмі. Ён працуе капірайтарам, які на замову складае цёплыя і пяшчотныя лісты родным для замоўцаў, да гэтага не здольных! Ступень яго адзіноты такая, што спроба спаткання з жывой дзяўчынай заканчваецца няёмкасцю з абодвух бакоў. І вось гэты небарака працінаецца каханнем да камп’ютара. Але ці можа камп’ютар кахаць? Нават калі ў яго інтэлекту ёсць здольнасць да самаразвіцця?

Ці ёсць у аперацыйнай сістэмы сэрца? Той орган, якім, уласна, кахаюць?

Самы праніклівы момант фільма — той, калі Яна знаходзіць віртуальнае кам’юніці людзей, якія дапамагаюць аперацыйным сістэмам і іх каханым знаходзіць цела для ўвасаблення іх жаданняў. Да героя дахаты прыходзіць дзяўчына, якой Яна дыктуе, што казаць і як да яго дакранацца. І яны спрабуюць пазнаць адно аднаго, але не атрымліваецца. «Я не ведаю яе!» — у роспачы крычыць мужчына. Дзяўчына, якая «ўвасабляла» каханую, замыкаецца ў ванным пакоі і плача: яна лічыць, што гэта яе параза. І вось уявім сабе свет людзей настолькі адзінокіх, што нехта з іх здольны аддаваць сябе незнаёмцу, проста каб датыкнуцца да нечага сапраўднага кахання…

Прыкладна з гэтай сцэны з фільма болей не хочацца іржаць. Прыгадваеш, што зняў яго Спайкі Джонс, які быў рэжысёрам прынамсі дзвюх карцін, якія сфармавалі твае ўяўленні пра добрае кіно: «Быць Джонам Малкавічам» і «Там, дзе жывуць пачвары».

Разумееш, што Спайкі спрабаваў перадаць нешта вельмі важнае, нешта, што той жа Славой Жыжак у сваім водгуку на «Her» сфармуляваў як каханне да «ўласнага адбітка ў люстэрку» (Ж. Лакан).

Але я гэта бачу па-іншаму. Сённяшні свет, свет, у якім усе мы заблукалі ў сацыяльных сетках, заблыталіся ў лічбавым свеце, страцілі адчуванне адно аднаго, утаропіўшыся ў шматлікія скрыні, — гэта свет спусташальна адзінокіх людзей. Гэта як быццам персанаж «Чужаніцы» Альбера Камю перастаў успрымаць сваё быццё як трагедыю і замест гэтага пайшоў бы сэрфіць па Adme.ru. Мы сустракаемся з людзьмі, але не пазнаём у іх людзей. У выніку мы здольныя камунікаваць толькі з медыумамі, з лічбавым пасярэднікам, што спрашчае нам адчуванне таго, што там, за гэтым пасярэднікам, хаваецца нехта Іншы, адрозны ад нас. Смс напісаць прасцей, чым пазваніць. Лайкнуць статус у фэйсбуку менш «стрэсагенна», чым дамовіцца пра сустрэчу.

Што ўласна да пытання, дык істота без сэрца не можа кахаць. Прычым гэта датычыць не толькі камп’ютара, але і сіх-тых людзей. Бо сэрцаў у Божанькі заўсёды было меней, чым фізічных абалонак, у якіх на месцы сэрцаў — чорныя дзіры. Герой фільма «Яна» любіць сябе, ён любіць сваю работу, уласны камп’ютар і усе тыя гаджэты, якімі аточаны. Ён не ведае, што ёсць каханне — не меней, чым Яна, якая імкнецца тое каханне сімуляваць. Адзіны чалавек з сэрцам у гэтай гісторыі — дзяўчына, якая прыбегла аддавацца незнаёмцу толькі таму, што хацела б напоўніцу дакрануцца да кахання, хай сабе і чужога.

Здольнасць да ахвяры і ёсць прыкметай сапраўднага пачуцця?

Каханне пачынаецца там, дзе знікае «я». Без гэтага ты і не чалавек нават — аператыўная сістэма. Спачатку растае здольнасць кахаць, потым — спачуванне, затым — боль. Потым заўважаеш, што сам стаўся новым планшэтам на Android.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?