У святочныя і выхадныя дні (3—6 ліпеня) Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС, перш за ўсё, інспектары арыентаваныя на арганізацыю бяспекі дарожнага руху падчас святочных мерапрыемстваў, спыненне грубых парушэнняў вадзіцелямі, веласіпедыстамі і пешаходамі правілаў дарожнага руху.

Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню матацыклістаў і аўтааматараў, якія селі за руль у стане ап'янення, грэбуюць патрабаваннямі правілаў праезду пешаходных пераходаў, ажыццяўлення абгону, манеўравання і перавозкі пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?