Курс даляра ЗША паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы не змяніўся і складае 10.210 рублёў. 

Згодна са звесткамі БВФБ, аб'ём таргоў доларам склаў 65 млн. 576 тыс. (першапачатковы попыт — 65 млн. 581 тыс., прапанова — 63 млн. 869 тыс.). 

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,50 рубля і склаў 298 рублёў. Аб'ём таргоў склаў 1 млрд. 452 млн. 739 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 254 млн. 675 тыс., прапанова — 1 млрд. 456 млн. 155 тыс.). 

Курс еўра знізіўся і склаў 13.960 рублёў. Аб'ём — 39 млн. 631 тыс. еўра (попыт — 35 млн. 594 тыс., прапанова — 39 млн. 634 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?