Кіраўнікі трох найбуйнейшых расійскіх тэлекампаній — Першага канала, ВГРТК і НТВ — звярнуліся да лідараў самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» з заклікам садзейнічаць вызваленню захопленых украінскіх журналістаў.

Журналістка Анастасія Станко

Журналістка Анастасія Станко

Раней «апалчэнцы» ЛНР затрымалі журналістку ўкраінскага «Грамадскае ТБ» Анастасію Станко і аператара Іллю Бескаравайнага.

Па даручэнні Пятра Парашэнкі была створана рабочая група пры МУС па іх вызваленні.

«Незалежна ад пазіцый СМІ, палітычных поглядаў саміх журналістаў, ім павінна быць забяспечана магчымасць выконваць сваю прафесійную дзейнасць», - цытуе РІА Навіны зварот Канстанціна Эрнста, Алега Дабрадзеева і Уладзіміра Кулісцікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0