Да 600-х угодкаў Глыбокага, якія будуць адзначацца з 3 па 5 ліпеня, усталявалі яшчэ адзін помнік на Алеі Славы, 9-ы па ліку. Бюстам уганараваны Юрый Сабалеўскі, прафесар, заснавальнік нацыянальнай школы геатэхнікі.

Гэты помнік з’яўляецца 11-м у горадзе, які ўсталяваны за апошнія 3 гады. У мінулым годзе ўсталявалі помнік глыбоцкай вішні, а месяц таму – барону Мюнхгаўзену. Да гэтага пераліку – не належаць 3 помнікі Леніну, Ф. Дзяржынскаму, а таксама скульптурныя кампазіцыі на месцах масавых пахаванняў ахвяраў Другой сусветнай вайны, якія ўсталяваныя ў савецкія часы.

Нагадаю, на Алеі Славы ўганараваныя помнікамі і дзеячы беларускага адраджэння канца ХІХ — пач.ХХ ст, ураджэнцы Глыбоччыны: Вацлаў Ластоўскі, этнограф, гісторык, прэм’ер БНР; Язэп Драздовіч, мастак; Ігнат Буйніцкі, заснавальнік прафесійнага беларускага тэатру. А на доме па вул. Горкага, 22, усталяваная мемарыяльная шыльда Клаўдзію Душэўскаму, палітыку, асветніку і дойліду, аўтару бел-чырвона-белага сцяга.

Некаторыя выбітныя асобы паходжаннем з Глыбокага ўганараваныя ў горадзе шматкроць, як напрыклад, Павел Сухі, сусветнавядомы авіяканструктар: самалёт СУ-17 пры ўездзе ў Глыбокае, школьны музей імя П. Сухага, вуліца, і бюст на Алеі Славы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?