У сувязі з ускладаннем вянкоў да манумента Перамогі цягнікі мінскага метро 2 ліпеня арыенціровачна з 19.30 да 20.30 не будуць спыняцца на станцыі «Плошча Перамогі», паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Акрамя таго, з 19.00 і да завяршэння мерапрыемства (прыкладна ў 20.30) змяняюцца трасы наступных маршрутаў: нумароў 100, 115Э, 300Э, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1155-ТК, 1280-ТК з рухам па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках. Змяненні закрануць таксама аўтобусныя маршруты нумароў 18, 26, якія рухаюцца па вуліцах Захарава, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў прамым і зваротным напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Казлова», «Праспект Незалежнасці».

Быць гатовымі да змяненняў варта пасажырам аўтобуса №57 з рухам па вуліцах Няміга, М. Багдановіча, праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Пуліхава ў прамым і зваротным напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Казлова», «Праспект Незалежнасці», а таксама аўтобусаў нумароў 1, 69, якія рухаюцца па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, праспекце Пераможцаў у прамым і зваротным напрамках.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?