Замест удзячнасці за Вялікую Перамогу Захад выкарыстоўвае высакамерны дыктат і санкцыі, заявіў сёння на адкрыцці новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Лукашэнка.

фота БелТА

фота БелТА

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што бессмяротныя словы князя Аляксандра Неўскага «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе» з'яўляюцца ключом да разумення вытокаў Вялікай Перамогі ў бітве з фашысцкімі захопнікамі, удзел у якой прымалі ўсе народы Савецкага Саюза.

«Толькі дзякуючы адзінству шматнацыянальнага савецкага народа, які ад малога да вялікага паўстаў на абарону агульнай Айчыны, удалося разграміць магутнага, да тых часоў непераможнага ворага. Прытым не проста выгнаць агрэсара са сваёй тэрыторыі, але і вызваліць усё чалавецтва ад пагрозы фашысцкага прыгнёту, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Менавіта паражэнне гітлераўцаў на Усходнім фронце вызначыла зыход Другой сусветнай вайны, а потым і ўсё пасляваеннае ўладкаванне свету. І гэта праўда!».

«Здавалася б, заходнія дзяржавы павінны цаніць уклад нашых народаў у Вялікую Перамогу, аднак замест удзячнасці ад іх мы бачым высакамерны дыктат і санкцыі. І гэта, на жаль, таксама праўда!» — адзначыў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?