У Мінску затрыманы кіраўнік ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Суд над актывістам адбудзецца ў панядзелак.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў актывіст Ільля Дабратвор.
Алега Корбана супрацоўнікі міліцыі забралі з кватэры і адвезлі ў Партызанскі РУУС.
Ільля Дабратвор мяркуе, што Алега маглі затрымаць за расцяжку «За незалежную Беларусь», якая нядаўна з'явілася ў мэтро. Яна вісела каля 30 хвілін, пакуль яе не знялі міліцыянты.
0
0
0
0
0
0