На думку старшыні Камітэта па пытаннях сям'і, жанчын і дзяцей Алены Мізулінай, смартфон Apple дапамагае здзяйсняць распусныя дзеянні супраць дзяцей.

 

Менавіта з дапамогай iPhone, па словах дэпутата, у асноўным здымаецца дзіцячая парнаграфія. Алена Мізуліна прывяла ў прыклад выпадак у адной з расійскіх школ, дзе настаўнік фізкультуры здымаў на мабільную прыладу Apple гвалтоўныя дзеянні над школьнікамі, паведамляе lenta.ru.

Дэпутат таксама заявіла, што мабільны інтэрнэт усё часцей служыць каналам доступу да дзіцячага порна і іншага небяспечнага кантэнту. Алена Мізуліна не ўпершыню трапляе ў СМІ. Раней выступіла з ініцыятывай прымусіць ўсіх карыстальнікаў інтэрнэта ў Расіі фільтраваць доступ да кантэнту. Згодна з ідэяй дэпутата, той, хто захоча ўбачыць «поўны інтэрнэт», павінен напісаць адпаведную заяву аператару, прад'явіўшы свае дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?