Былы форвард кіеўскага «Дынама» і зборнай Украіны Арцём Мілеўскі завяршыў кар'еру гульца, сцвярджае Еспресо.tv, спасылаючыся на крыніцу, набліжаную да футбаліста.

Паведамляецца, што прапаноў па працаўладкаванню ў 29-гадовага нападніка няма і гульнявой формы ён ужо не набярэ.

Менавіта нездавальняючы фізічны стан Мілеўскага стаў прычынай зрыву яго пераходу ў казахскі «Актобе», а не рознагалоссі з былой камандай футбаліста.

Нагадаем, апошнім клубам Мілеўскага быў турэцкі «Газіянтэпспар», кантракт з якім форвард разарваў ў канцы мінулага года.

Мілеўскі – беларус па паходжанню. Але вырашыў выступаць за зборную Украіны па футболе, выступаў за яе на чэмпіянаце свету ў 2006-м годзе. Беларускія заўзятары не любяць футбаліста, гукаючы яму: «Мілеўскі – пёс» і «Мілеўскі – прастытутка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0