Фота БелТА.
На трыбуне па традыцыі было сабрана ўсё найвышэйшае кіраўніцтва краіны. Аляксандр Лукашэнка быў з сынам Мікалаем.
За парадам назіралі дзясяткі тысяч мінчукоў. Сёлета іх колькасць была рэкордная.
Акрамя таго, улады сабралі сёння сотні тысяч людзей у Мінску, абласных і раённых цэнтрах і Брэсцкай крэпасці для ўдзелу ў патрыятычнай акцыі «Праспяваем гімн разам», паведамляе БЕЛТА.
Пасля выканання гімна неба ўпрыгожыў салют. У Мінску ён быў дадзены з шасці пазіцый. З кожнай кропкі было дадзена па 30 залпаў. Вышыня іх раскрыцця склала ад 200 да 500 метраў.
Фоты Сяргея Гудзіліна перадаюць атмасферу 3 Ліпеня ў Мінску.