Футбалісты менскага «Дынама» роўна 25 гадоў назад дабіліся найвышэйшага дасягненьня ў сваёй гісторыі, стаўшы чэмпіёнамі Савецкага Саюзу.

Лёс залатых узнагародаў чэмпіянату‑1982 вырашаўся ў апошнім туры. 19 лістапада 1982 г. беларускія футбалісты гулялі ў Маскве супраць «Спартака», а іх канкурэнты — кіеўскае «Дынама», якія адставалі на бал ад менчукоў, — у Ерэване з «Араратам». У вырашальнай гульні выхаванцы Эдуарда Малафеева перамаглі 4:3.

25‑годзьдзе перамогі дынамаўцы адзначыць 1 сьнежня матчам з камадай зорак савецкага футболу, што пройдзе ў менскім футбольным манежы.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ
Эсэ Віталя Тараса "Футбол 1982 г."

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0