Сёння, у 13:00, у раёне населенага пункта Новабахмутаўка (Данецкая вобласць) узарвалі чыгуначны мост. Ён праходзіць над дарогай Славянск — Данецк — Марыупаль.

Пра гэта інфармуе прэс-служба Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Служба аўтамабільных дарог вобласці паведамляе, што выбух выклікаў абвальванне пралётаў моста на аўтадарожнае палатно. У момант выбуху на чыгуначнай лініі знаходзіўся грузавы састаў.

Дарожныя службы перакрываюць рух на гэтым участку дарогі. Ці ёсць пацярпелыя — невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0