Гомельскім абласным судом вынесены прыгавор па справе аб абвінавачанні грамадзяніна ў забойстве дзіцяці — ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага пп. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 КК, паведамілі ў Вярхоўным судзе. 

Як устаноўлена судом, абвінавачаны ўчыніў забойства свайго малалетняга сына, нанёс яму больш за 40 удараў нажом. 

Прысудам мужчына прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 25 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці ў месцах адбыцця пакарання на падставе чч. 1 і 2 арт. 107 КК. 

Прыгавор быў вынесены 27 чэрвеня. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?