Шаноўныя сябры і калегі!

Працягваецца наш валанцёрскі летнік у Міры на каталіцкіх могілках. Калі маеце вольны час на гэтым тыдні, запрашаем прыехаць да нас паваланцёрыць, бо працы як заўсёды болей, чым людзей (наяўных чалавека-гадзін, калі пісаць бюракратычнай мовай). Знойдзем вам працу па здольнасцях і магчымасцях.

Мэты і задачы летніка:

  • дапамагчы нешматлюднай мясцовай парафіі ў расчыстцы кустоўя і бур'яну на Мірскіх каталіцкіх могілках 19 ст.
  • каталагізаваць могілкі (апісаць надгробкі, зрабіць іх фотаздымкі, расчытаць і занатаваць імёны, даты, эпітафіі)
  • стварыць мапу пахаванняў (апрабуем прывязку да GPS)
  • апрацаваць інфармацыю для размяшчэння на сайце http://niekropali.by/
  • правесці цыкл лекцый (фармальных і нефармальных) па некрапалістыцы, эпіграфіцы, методыцы апісання пахаванняў з тым, каб кожны з удзельнікаў у далейшым мог самастойна апісаць могілкі ў сваёй мясцовасці.

Акрамя гэтага, плануецца культурная праграма адпачынку: экскурсіі, канцэрты і інш.

Працоўны час — 6-7 гадзінаў, нядзеля — выходны дзень

Можаце прыехаць дапамагчы на любы тэрмін да канца гэтага тыдня (13 ліпеня), але варта папярэдне ўзгадніць з арганізатарамі.

Прыязджайце самі, запрашайце сяброў (таксама праз лайкі і рэпосты ў сацсетках).

Дарэчы, фоткі з летніка можна паглядзець у групе https://vk.com/lietnikmir

Калі вы хочаце далучыцца да добрай справы, але самім не выпадае ўзяць удзел у летніку ў гэты час, то вы можаце дамагчы валанцёрам іншым чынам.

Больш падрабязнасцяў — на сайце і па тэлефоне: +375291135733 (Таша).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0