Грамадства55

З Мінска ў аэрапорты Вільні і Каўнаса пусцілі экспрэс-аўтобусы

Пра гэта паведамляе сайт Віленскага аэрапорта.

«Пасажыры з суседняй Беларусі змогуць трапіць у Віленскі і Каўнаскі аэрапорты яшчэ хутчэй і зручней, — гаворыцца ў паведамленні. — Прадпрыемства «Лоукост», якое ўваходзіць у склад транспартнай групы «Алізана»,

пачынае ажыццяўляць экспрэс-рэйсы па маршруце Мінск — аэрапорт Каўнаса і назад. У гэтым месяцы маршрут будзе дапоўнены прыпынкам у Віленскім аэрапорце.

«Беларусы, у якіх ёсць шэнгенскія візы, падарожнічаюць ўсё часцей — у асаблівасці паветраным транспартам. Асабліва часта яны выбіраюць суседнія краіны, у тым ліку і Літву, для таго, каб хутчэй, зручней і танней трапіць у Еўропу. Цяпер пасажыры з Мінска могуць патрапіць у Вільню самалётам, цягніком ці аўтамабілем, а Каўнас з'яўляецца не такім даступным. Таму мы арыентуемся на напрамкі Каўнаскага аэрапорта, якія ахопліваюць вялікую частку Паўднёвай Еўропы, і шырокую карту рэйсаў з Вільні і імкнемся стварыць яшчэ адзін зручны спосаб для беларускага пасажыра вылецець з Літвы», — сказаў кіраўнік «Алізана» Андрэй Алексяюк.

У час летняга авіяцыйнага сезону экспрэс-рэйсы з Мінскага аэрапорта ў Віленскі і Каўнаскі аэрапорты будуць ажыццяўляцца два разы на дзень новымі пасажырскімі міні-аўтобусамі Mercedes. Падчас зімовага сезону перавозка будзе арганізавана з улікам раскладаў рэйсаў.

«Наша мэта — сустрэць з Мінска пасажыра ў Віленскім аэрапорце праз 2 гадзіны пасля выезду з Мінска, ў Каўнаскім аэрапорце - адпаведна, праз 3 гадзіны», сказаў генеральны дырэктар ГП «Аэрапорты Літвы», які аб'ядноўвае Віленскі, Ковенскі і Палангскі аэрапорты, Гедымінас Алмантас. 

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»43

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць10

Стала вядома, пра што маглі размаўляць Зяленскі і Трамп падчас сустрэчы ў Ватыкане3

У Курскай вобласці расійскі вайсковец расстраляў мясцовую сям’ю: маці загінула, бацька ў коме8

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»43

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць