Пра выпадак піша Турізм і отдых.

«Сёння да нас у рэдакцыю звярнуліся прадстаўнікі турыстычнай кампаніі «Боншанс», асноўным напрамкам якой з'яўляецца арганізацыя дзіцячага адпачынку ў Балгарыі, — піша выданне. —

Дырэктар турфірмы Таццяна Зыль паведаміла, што гэтай ноччу, з 7 на 8 ліпеня, у Славакіі ў горадзе Кошыцэ невядомыя ўскрылі і абакралі аўтобус, на якім беларускія дзеці вярталіся дадому пасля адпачынку ў Балгарыі».

Па словах прадстаўніка кампаніі, аўтобус учора ўвечары спыніўся на запланаваны транзітны начлег у адным з гатэляў горада. Амаль усе турысты пакінулі свае рэчы на ноч у аўтобусе, бо раніцай зноў павінны былі адправіцца ў дарогу. Тое, што ўскрыта багажнае аддзяленне і адбыўся крадзеж, выявілася сёння раніцай. Кіраўнік групы адразу ж выклікала паліцыю і апавясціла пра інцыдэнт турыстычную кампанію «Боншанс».

Як распавядае Таццяна Зыль, у групе з 50 чалавек, пацярпелі 15—16, аднак уся група вымушана затрымацца да поўнага афармлення дакументаў у паліцыі:

«Цяпер на месцы ля транзітнага начлегу адбываецца разбіральніцтва, складаецца пратакол, праходзяць усе неабходныя адміністрацыйныя працэдуры, згодна з заканадаўствам Славакіі.

Па словах дырэктара кампаніі, у вядомасць пастаўлена дырэктар славацкага тураператара, якая забяспечвала транзітныя начлегі туды і назад.

«Яна знаходзіцца з групай, каб дапамагчы з перакладам, а таксама гатова па нашым распараджэнні забяспечыць групу дадатковым абедам, — зазначае Таццяна Зыль.

— Нягледзячы на непрыемны інцыдэнт (крадзеж маёмасці) з самаадчуваннем дзяцей усё добра, Вернецца група ў Беларусь заўтра раніцай.

Таксама аб тым, што здарылася апавясцілі і МЗС, якоесумесна з нашай кампаніяй будзе гатовы аказаць любую дапамогу, калі спатрэбіцца. Пакуль жа на месцы працуе паліцыя і вырашэннем ўзніклай праблемы займаецца наш прымаючы славацкі бок».

Дарэчы, падобныя інцыдэнты - не рэдкасць, і, як бачым, тэрыторыі краін Еўрасаюза - не выключэнне. Па прычыне змененага ў гэтым годзе аўтобуснага маршруту на курорты Балгарыі, славацкі Кошыцэ (дзе і адбыўся крадзеж) проста наводнены турыстычнымі аўтобусамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0