Аляксандар Радзькоў

Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, які акрамя ўсяго іншага абраны яшчэ і лідэрам аб’яднання «Белая Русь», працягвае змагацца за светлае будучае сваёй краіны. Зараз ён абвесціў, што ў Адміністрацыю прэзідэнта адпраўлены праект зменаў ў Правілы прыёма ў ВНУ.

Згодна з ім абітурыенты за тэставанне павінны будуць заплаціць 30 тысяч рублёў (10 тысяч — за адзін тэст).

У мінулым годзе было здадзена каля 500 тысяч тэстаў. Калі б закон працаваў ужо тады, то абітурыенты за мінулагоднія тэсты выклалі б каля 15 мільярдаў рублёў (7 мільёнаў долараў).

Паводле: Алесь Заблоцкі, pahonia.promedia.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0