У пяці паветах Міншчыны шырыцца сібірская пошасць, хварэюць і падаюць каровы і коні. Пошасць шпарка разрастаецца. У Мінскім павеце закрытыя ўсе кірмашы, торжышчы і інш., каб пастрымаць шырэнне пошасці.
«НН». №27. 1914.
Студэнтаў філфаку Яўгена Скрабатуна і Алеся Курсевіча 2 ліпеня выключылі з Гродзенскага ўніверсітэта. На сцяне навучальнага корпусу і асфальце юнакі напісалі словы «Зубр» і «Спыніць русіфікацыю», за што былі затрыманыя міліцыянтамі. Цікава, што затрымліваў іх былы студэнт філфаку таго ж універсітэту, які пайшоў служыць у міліцыю.
«НН». №25. 2004.