Жанр: драма, камедыя
Рэжысёр: Себасцьян Леліа
У ролях: Паўліна Гарсіа, Серхіа Эрнандас, Дыега Фантэсілья, Фабіола Самора, Лус Хімэнас
Чылі, Іспанія, 110 хв.

Глорыя, 58­-гадовая разведзеная жанчына, жыве адна: яе дарослыя дзеці пакінулі дом, а муж сышоў яшчэ раней.

Але яна не хоча марнаваць каштоўныя хвіліны жыцця і кідаецца ў вір аднаразовых задавальненняў. На адной з вечарынаў Глорыя сустракае Радольфа — 65-гадовага былога марскога афіцэра, таксама разведзенага. Але былая сям’я Радольфа, цалкам ад яго залежная, не адпускае яго, хоць з Глорыяй мужчыну цяпер звязваюць рамантычныя адносіны.

Павольны тэмп фільма паказвае простае жыццё немаладых людзей, трапна і з гумарам адлюстроўвае нюансы чалавечых паводзінаў.

Незвычайнасць фільма складае не толькі ўзрост галоўнай гераіні, але і нехарактэрны стыль жыцця людзей сталага веку. Глорыя ў свае 58 гадоў — прывабная жанчына. Вызваленая ад хатніх абавязкаў, яна на ўсю моц атрымлівае асалоду ад жыцця. Стужка ламае стэрэатыпы — у такім ключы найчасцей здымаюць фільмы пра маладзёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?