Чатыры здымкі Лукашэнкі на галоўным стэндзе залі №10 «Нашчадкі Вялікай Перамогі».

Чатыры здымкі Лукашэнкі на галоўным стэндзе залі №10 «Нашчадкі Вялікай Перамогі».

Склад Рады бяспекі.

Склад Рады бяспекі.

Аздабленне «не ваеннай» залі музея.

Аздабленне «не ваеннай» залі музея.

Яшчэ адзін стэнд з партрэтам Лукашэнкі.

Яшчэ адзін стэнд з партрэтам Лукашэнкі.

Ведамасны стэнд КДБ. Таксама ў залі ёсць стэнды Памежнікаў, МНС, судмедэкспертаў і МУС.

Ведамасны стэнд КДБ. Таксама ў залі ёсць стэнды Памежнікаў, МНС, судмедэкспертаў і МУС.

Каля 10-­й раніцы ля касаў ужо стаяць невялікія чэргі. З групавой экскурсіяй праз турнікеты праходзяць турысты з Віцебска. Цана квіткоў: 20 тысяч для школьнікаў і студэнтаў, 40 — для дарослых, 160 — экскурсіі з гідам. Для ахвотных рабіць фота­відэаздымкі прадугледжана даплата 10 тысяч беларускіх рублёў.

Перад уваходам у аглядныя залы, якіх у новым музеі дзесяць, наведнікаў сустракае ніша з капсулай паслання да нашчадкаў, якую ўласнаручна закладаў Аляксандр Лукашэнка, і вялікі экран з трансляцыяй святочнага шэсця на Дзень Перамогі па праспекце Незалежнасці. Уваход у першую залу стылізаваны пад сцены Брэсцкай крэпасці. Ветлівы персанал, сучаснае афармленне стэндаў і іх асвятленне, фактурныя сцэны баявых дзеянняў і экспанаты з фігурамі людзей у натуральную велічыню — важныя элементы сучаснага музея, які разлічвае на наведвальнасць. На ўваходзе не аказалася толькі бясплатных буклетаў з планам­схемай аглядных залаў… 

Але планіроўка музея настолькі простая для наведнікаў, што заблукаць тут складана.

Чатыры паверхі ўладкаваны так, што наведнік амаль увесь час ідзе па коле ад паверха да паверха. Для людзей сталага веку і інвалідаў прадугледжаны ліфты. На апошнім, пятым, паверсе месціцца ўрачыстая зала пад купалам — сімвал узятага рэйхстага і мірнага неба. Тут побач месціцца выхад да стэлы «Мінск — горад-герой». Подпісы да экспанатаў і стэндаў дублююцца на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. На вялікіх панэлях дэманструюцца хронікі і мастацкія фільмы пра Вялікую Айчынную вайну.

Асобная аглядная зала прысвечана перыяду фашысцкай акупацыі ў Беларусі. Некалькі экспанатаў з выявамі «Пагоні» і бел-­чырвона­-белых сцягоў знаходзяцца на стэндах беларускіх калабаранцкіх рухаў і фармаванняў.

Пасля прагляду асноўнай, «ваеннай», экспазіцыі наведнікаў чакае сюрпрыз — дзясятая зала «Нашчадкі Вялікай Перамогі».

Выходзячы з музея, наведнікі могуць яе і не заўважыць. Налепленыя на сцены аркушы са стрэлкамі «Зала №10» пэўнасці не дадаюць. На цэнтральным чырвоным стэндзе размешчаныя чатыры вялікія здымкі Лукашэнкі, абапал — стэнды сілавых і надзвычайных ведамстваў краіны. Ёсць тут стэнды з партрэтамі кіраўнікоў МУС і КДБ. Верагодна, што гэтая экспазіцыя музея будзе змяняцца часцей за ўсё.

Калі абагульняць ўражанні, то можна лічыць, што музей са старога будынка проста пераехаў у новы.

Сучаснае тэхнічнае аздабленне, дызайн каляровых макетаў і мультымедыйныя праекцыі толькі асвяжылі погляд на Вялікую Айчынную і Другую сусветную войны. Але каноны савецкага падыходу да вайны захаваліся некранутымі. Цяпер пра гэта расказваюць па­-сучаснаму і ў іншым месцы Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?