11 ліпеня (пятніца) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага зборніка прозы Аляксея Палачанскага «Мой цвік».

Аляксей пачаў пісаць гадоў з шасці, але сур’ёзныя творы ў яго з’явіліся толькі напачатку навучання ва ўніверсітэце.

Сам аўтар кажа, што зборнік атрымаўся надзвычай асабісты, гэта жыццёвыя сітуацыі, у якія ён трапляў, што праўда, надзвычай мадыфікаваныя.

Апавяданне «Двое» пра час, пра ягоную ад нас незалежнасць. Напрыклад, хочацца захаваць дзіцячыя ўспаміны, калі ляжыш зімовым ранкам у цёмным пакоі пад коўдрай, ляжыш і з жахам чакаеш, што пачне звінець будзільнік. І давядзецца перабірацца з-пад коўдры ў іншае жыццё.

Падчас імпрэзы аўтар прачытае ўрыўкі са зборніка, распавядзе пра свае творчыя планы і нават сыграе ў складзе «LAUDANS».

Гасцямі вечара стануць Ірына Шамко, Юрась Ускоў і Зміцер Калейчык.

Чакаем вас у 19.00 у кнігарні «Галіяфы», Валгаградская, 6 (ст. метро «Маскоўская»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?