Федэральная пракуратура Германіі ў сераду, 9 чэрвеня, афіцыйна пацвердзіла інфармацыю аб затрыманні яшчэ аднаго падазраванага, які, як мяркуецца, працаваў на карысць спецслужбаў ЗША. Паведамляецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў ФРГ праводзяць у Берліне ператрус у жылых і офісных памяшканнях верагоднага агента.

Па звестках газеты Die Welt, гаворка ідзе пра вайскоўца бундэсвера, які прыцягнуў да сябе ўвагу супрацоўнікаў ваеннай контрвыведкі MAD занадта частымі кантактамі з меркаванымі агентамі амерыканскіх спецслужбаў.

Інфармацыю пра чарговы выпадак верагоднага шпіянажу грамадзяніна Германіі на карысць ЗША распаўсюджвала раней газета Süddeutsche Zeitung, а таксама тэлерадыёкампаніі NDR і WDR. Не названыя імі «крыніцы ў дасведчаных колах» сцвярджаюць, што гэты выпадак расцэньваецца куды больш сур'ёзна, чым інцыдэнт з затрыманым у пачатку ліпеня супрацоўнікам Федэральнай разведслужбы BND.

Па папярэдніх дадзеных, гэты супрацоўнік BND на допыце прызнаўся ў тым, што два гады таму добраахвотна прапанаваў свае паслугі Цэнтральнаму разведвальнаму кіраванню ЗША, якому пасля перадаў больш за 200 дакументаў, за што атрымаў сумарна каля 25 тысяч еўра. Гэты інцыдэнт ўжо адмоўна адбіўся на адносінах паміж Нямеччынай і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?