У Маскве ў хуткім часе могуць пачаць штрафаваць тых, хто падае міласціну. Гэтую магчымасць не выключыў намеснік начальніка прававога ўпраўлення маскоўскага ГУ МУС РФ Уладзімір Шульцаў.

«Зараз будзе адбывацца дапрацоўка нашага праекта. Старшыня камісіі па заканадаўстве Масгардумы, увогуле даў дабро на тое, каб сумесна прывесці ўсе праблемныя пытанні, у тым ліку гэтае, да адной роўніцы», — сказаў ён.

Раней ГУ МУС прапанавала сталічнаму парламенту вылучыць кленчанне ў асобны склад адміністрацыйнага правапарушэння і павялічыць штрафы за яго да 2,5-5 тысяч рублёў. Па словах ініцыятараў гэтага праекта, цяпер у супрацоўнікаў паліцыі фактычна адсутнічае магчымасць прыцягваць асоб, якія займаюцца жабраваннем ў пасіўнай форме.

«Фактычна яны не прыстаюць да людзей, а моўчкі стаяць у пераходах, замінаючы ў гадзіны пік праходу грамадзянам у метрапалітэне. Альбо ходзяць таксама ў гадзіны пік па вагонах і сваім выглядам выпрошваюць ахвяраванні», — адзначыў Шульцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?