З больш чым 100 пікетаў, замоўленых Беларускімі Хрысціянскімі Дэмакратамі ў 41 горадзе Беларусі, дазволены толькі адзін. Ён пройдзе 18 чэрвеня з 17:00 да 19:00 у Клічаве, насельніцтва якога ў лепшым выпадку складае толькі 7 тыс. чалавек.

 Тэмай пікетаў была абарона дзяцей ад алкагалізму. Дзеянні ўладаў БХД расцэньвае як парушэнне правоў грамадзян на свабоду сходаў і свабоду выказвання.

«Замоўленыя пікеты мелі ясна акрэслены характар. На іх планавалася збіраць подпісы ў падтрымку зменаў у заканадаўства за дэалкагалізацыю насельніцтва, меркавалася распавесці пра антыалкагольную кампанію. Ужо сабраныя тысячы подпісаў у падтрымку кампаніі, і правядзенне пікетаў было б лагічай часткай кампаніі. Тое, што пікеты не дазваляюць нават па сацыяльных тэмах, сведчыць пра панічны страх уладаў перад любой грамадскай актыўнасцю. А дэкларацыі чыноўнікаў пра клопаты грамадзян застаюцца пустымі, за якімі няма рэальных крокаў. Насельніцтва масава спайваецца, а правядзенню кампаніі супраць алкагалізацыі робяцца перашкоды», — адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?