Міністэрства абароны Расіі падпісала кантракт на перадачу Беларусі зенітных ракетных комплексаў С-300. Пра гэта ў інтэрв'ю ІТАР-ТАСС паведаміў у ходзе выставы «Мілекс-2014» (MILEX 2014) у Мінску намеснік дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Канстанцін Бірулін.

«На С-300 кантракт з боку нашага міністэрства абароны падпісаны, і цяпер ён у беларусаў. Усё, што паабяцаў Сяргей Кажугетавіч (Шайгу), усё ў поўным аб'ёме ў кантракце прапісана - усе рашэнні, якія ён прыняў і ўсе тэрміны, якія ён вызначыў, — сказаў Бірулін. — Зараз справа за беларускім бокам. Як толькі ён кантракт падпіша, у гэты ж дзень усе будзе перададзена».

С-300 перадаюцца Беларусі на бязвыплатнай аснове, удакладніў намеснік дырэктара ФСВТС, і не стау удакладняць іншыя дэталі кантракту.

На расійскай авіябазе ў Беларусі ўжо размешчана трэцяя батарэя зенітна-ракетнага комплексу «Тор-М2», якая паступіла ў студзені на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА. Тады ж было заяўлена, што беларускі бок таксама чакае пастаўкі чатырох комплексаў С-300 і чатырох самалётаў «Як-130» з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?