У выдавецтве нью‑ёрскае газэты «Беларус»у сярэдзіне восені выйшаў літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа «Беларус» за 2007 год.
У зборнік увайшлі творы 18 аўтараў, што пражываюць за межамі Беларусі: Віктар Кавалеўскі (Аўстралія), Ірына Снарская (Украіна), Ірына Варабей (Канада), Янка Запруднік і Сяржук Сокалаў-Воюш (ЗША), Макс Шчур (Чэхія), Зьміцер Давыдзенка (Расея) і г.д.
Прадмову да зборніка напісаў Вітаўт Кіпель.
Як зазначаюць выдаўцы, ёсьць сярод іх і ўжо вядомыя пісьменьнікі й паэты, але большасьць складаюць тыя, хто толькі пачынаюць спрабаваць свае сілы ў прыгожым пісьменстве. Наколькі ўдалымі атрымаліся іхныя спробы, меркаваць вам, чытачы, ды літаратурным крытыкам.
Замовіць альманах можна напісаўшы на адрас рэдакцыі [email protected]
Тым часам прымаюцца заяўкі на ўдзел у зборніку 2008 г.