На канцэрце Надзеі Кадышавай, які прайшоў у рамках «Славянскага базару ў Віцебску» 9 ліпеня, у летнім амфітэатры не запоўнілася некалькі сектараў.

У той час як цэнтр амфітэатра быў заняты шчыльна, практычна пустымі засталіся 5-ы і 10-ы сектары, а 1-ы і 4-ы запоўніліся толькі часткова. Квіткі на канцэрт каштавалі ад 120 000 да 280 00 рублёў, гэта крыху танней за ўчорашні выступ «Хору Турэцкага», які прайшоў з аншлагам.

Вячэрнія канцэрты ў летнім амфітэатры, якія пачынаюцца а 18:00, характэрныя тым, што частка публікі пакутуе ад промняў захаду сонца. 9 ліпеня ў Віцебску слупок тэрмометра падымаўся да 26,8 градуса па Цэльсіі, а на санцапёку гэтае значэнне было куды вышэйшым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?