У баевікоў «ДНР» з'явіліся ваенныя самалёты. Пра гэта паведаміў данецкі журналіст Дзяніс Казанскі.

«У сепаратыстаў з'явіліся самалёты. Гэта украінскія «сушкі» з Крыма, некалькі штук. Зараз яны знаходзяцца на захопленым аэрадроме ў Моспіне, гэта пад Данецкам. Тэрарысты шукаюць пілотаў, гатовыя плаціць 8 тыс даляраў за вылет, але людзей з такімі навыкамі сярод іх пакуль няма. Можа быць, хутка прыбудуць з Расіі», — напісаў ён у FB.

На яго думку, самалёты могуць быць выкарыстаны баевікамі для правакацый і нанясення авіяўдараў па захопленых гарадах у баях з украінскай арміяй. Пасля гэтага ў абстрэлах, верагодна, будуць вінаваціць сілы АТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?