Украінскім сілавікам удалося знішчыць устаноўку «Град», якой баевікі стралялі ў Луганску. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра АТА Уладзіслаў Селязнёў.

«Сіламі дэсантнага падраздзялення, што дыслакуецца на тэрыторыі Луганскага аэрапорта, была праведзена аперацыя па знішчэнні групоўкі баевікоў у раёне Луганска», — сказаў ён.

«З прычыны ўдала праведзенай аперацыі была знішчана ўстаноўка залпавага агню БМ-21 «Град». Украінскія дэсантнікі працягваюць выкананне аперацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Селязнёў дадаў, што такія дзеянні сталі магчымымі, бо ўкраінскія сілавікі актыўнымі дзеяннямі ў Северску адцягвалі асноўныя сілы праціўніка ад Луганскага аэрапорта.

Напярэдадні баевікі на працягу 5 гадзін атакавалі Луганскі аэрапорт, які знаходзіцца пад кантролем вайскоўцаў.

Па сведчаннях салдат, якія знаходзяцца ў аэрапорце, па іх білі ў тым ліку з «Градаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?