Установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі самастойна вызначаюць кошт навучання на 2014—2015 навучальны год для студэнтаў 1-га курса і змяняюць кошт навучання для астатніх студэнтаў на падставе дагавораў.

Цяпер у ВНУ і ССНУ праходзіць уступная кампанія. Да моманту падпісання дамоваў на навучанне ўсе навучальныя ўстановы павінны вызначыцца з цэнамі. Некаторыя з іх ужо назвалі кошт навучання.

Так, для студэнтаў 1-га курса ў БДУІР навучанне будзе каштаваць ад Br20 млн за год на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак да крыху больш як Br6 млн за год на завочным аддзяленні.

У БДЭУ цэны вар'іруюцца ад Br5 млн да Br17 млн у год.

Студэнты Акадэміі кіравання пры прэзідэнце заплацяць за навучанне ад крыху больш як Br7 млн да Br18 млн за год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?