11 ліпеня ўмовы надвор'я Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы і град.

Максімальная тэмпература днём +19.. +25°С, па паўднёвым усходзе да +27°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

12-13 ліпеня надвор'е абумовяць актыўныя атмасферныя франты ад балканскіх цыклонаў, які перамяшчаецца на паўночны ўсход Польшчы, і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з усходу Украіны.

Чакаецца няўстойлівае надвор'е. На большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град, пры навальніцах рэзкі парывісты вецер.

Тэмпература паветра ноччу +14.. +19°, днём +23.. +28°, месцамі да +30°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?