Выпадак спробы давання хабару спынены ў аўтадарожным пункце пропуску «Новая Рудня» супрацоўнікамі Гомельскай мытні. 

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскай мытні Вячаслаў Даймінскі, 9 ліпеня пры правядзенні мытнага кантролю легкавога аўтамабіля «Фіят», які ўязджаў на тэрыторыю Мытнага саюза па чырвоным калідоры, грамадзяніну Украіны было прапанавана задэклараваць тавары. Да агляду транспартнага сродку ўкраінец заявіў, што перамяшчае асабістыя рэчы вагой 400 кілаграмаў з мэтай перасялення на пастаяннае месца жыхарства. Разам з тым дакументаў з пацвярджэннем перасялення на ПМЖ у яго не было. 

Грамадзяніну была выданая пасажырская мытная дэкларацыя і растлумачаны парадак яе запаўнення пры перамяшчэнні тавараў для асабістага карыстання.

Пасля таго як вадзіцель падаў дэкларацыю на тавары, у яго пашпарце была знойдзена грашовая купюра наміналам 50 долараў. У такую суму ўкраінец ацаніў увоз асабістай маёмасці з парушэннем патрабаванняў мытнага заканадаўства. 

Улічваючы наяўнасць папераджальнай інфармацыі аб недапушчальнасці пакідання грашовых сродкаў у дакументах, гэтыя дзеянні былі расцэненыя інспектарам як даванне хабару службовай асобе мытнага органа. У пункт пропуску былі выкліканыя супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі мытні і аператыўная група раённага аддзела ўнутраных спраў, якімі былі праведзены неабходныя працэсуальныя дзеянні. 

З пачатку года супрацоўнікамі мытні прадухілена 115 спробаў подкупу службовых асобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?