12 ліпеня падраздзяленні Узброеных сіл Украіны і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны зазналі ртылерыйскі абстрэл з сістэм залпавага агню БМ-21 «Град», якія ўжываліся з боку мяжы Расійскай Федэрацыі.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранслужбе.

«Былі абстраляныя падраздзяленні, якія выконвалі задачы ў рамках АТА ў раёнах населеных пунктаў Зяленаполле, Дзьякава, Бірукова, Ізварын», - гаворыцца ў паведамленні.

«Артылерыя Узброеных сіл Украіны адкрыла агонь. Па камандзе міністра абароны ў паветра паднятыя знішчальнікі, якія патрулююць паветраную прастору Украіны і гатовыя да адбіцця магчымых нападаў», - адзначылі ў ДПСУ.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры АТА, за суткі загінулі 7, параненыя 33 вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?