Расіі будзе выгадны любы варыянт развіцця падзей, які будзе замінаць сысці Украіне ў Еўропу.

Пра гэта ў маі казала Валерыя Навадворская.

Паводле яе слоў, «уся Украіна занадта вялікая, каб яе далучыць, але скласці папалам, спакаваць у Мытны саюз і зрабіць чымсьці накшталт Беларусі цалкам атрымліваецца». Яна таксама адзначыла, што Кіеў Пуціну спатрэбіўся б, але яго дастаць трохі складаней.

«І не ўсё ў іх атрымліваецца, на шчасце, але гэтага дастаткова для таго, каб не даць вам нармальна жыць. Расіі будзе выгадны любы варыянт развіцця падзей, які будзе замінаць вам сысці ў Еўропу і атручваць вам існаванне. Ні сабе, ні людзям», — сказала яна.

«У Расіі няма чалавечых мэтаў, таму што ёй кіруюць не людзі, а чэкісты. Адказ ім можа быць толькі адзін — той, які давалі АУН і УПА. Іншых адказаў, яны не разумеюць, а Еўропа толькі перашкаджае даць вам гэты адказ», — дадала Навадворская

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=128372

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0