Гэтае паведамленне ў час святкавання 90‑гадовага юбiлею абласной газеты зрабiў па даручэннi гарадскога выканаўчага камiтэта i гарадскога Савета дэпутатаў першы намеснiк старшынi гарвыканкама Мiкалай Усаў. Яно было прынята з энтузiязмам як калектывам рэдакцыi, так i шырокай грамадскасцю.

Такiм чынам будзе ўвекавечана дзейнасць некалькiх пакаленняў журналiстаў. Да слова, у час Вялiкай Айчыннай вайны на франтах радзiму абаранялi многiя журналiсты газеты, i дзесяць з iх (а гэта трэцяя частка тагачаснага калектыву) загiнулi. І яшчэ. Сярод галоўных рэдактараў газеты вылучаюцца прозвiшчы Мiкалая Бiлецкага, якi склаў галаву падчас стракапытаўскага мецяжу, i Iллi Кожара, камандзiра партызанскага злучэння, якому было прысвоена баявое званне Героя Савецкага Саюза. У iх гонар названы вулiцы ў Гомелi. Зараз жа яшчэ адна з iх будзе насiць iмя «Гомельскай праўды».

Паводле: Уладзiмiр Пернiкаў, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0