Пяціразовы алімпійскі чэмпіён, аўстралійскі плывец Ян Торп прызнаўся ў сваёй нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

Гэта здарылася падчас інтэрв'ю брытанскаму журналісту Майклу Паркінсану.

Торп распавёў пра гады дэпрэсіі, на працягу якіх ён пакутаваў, адмаўляючы перад усім светам, што ён гей.

«Мне здаецца, яго сэксуальная арыентацыя — гэта яго асабістая справа. Але я думаю, што гэта адно з найлепшых інтэрв'ю, якія я калі-небудзь рабіў, калі казаць пра тое, як Торп распавядаў пра такія рэчы, як дэпрэсія», — прыводзіць словы Паркінсана Daily Telegraph.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?