Падчас навальніцы ў Гомелі, на тэрыторыі парку імя Луначарскага, мужчына і жанчына атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны, паведамілі ў прэс-службе МНС.
У цэлым жа з-за навальнічнага фронту з парывамі ветру да 16 м/с пацярпелі 6 населеных пунктаў у Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Пашкоджаны дахі шасці жылых дамоў і 8 сельскагаспадарчых будынкаў.
У Гродне падтоплены 38 прыватных домаўладанняў. Сёння там ідуць аднаўленчыя работы.
Акрамя гэтага, з 6.00 12 ліпені да 06.00 13 ліпеня на тэрыторыі Беларусі было абясточана 705 населеных пунктаў.
Адключэння аператыўна ўхіляюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на раніцу 13 ліпеня, без электразабеспячэння заставаліся 175 населеных пунктаў