Фота БелТА.

Фота БелТА.

З 1 жніўня 2014 г. платнымі стануць некаторыя адрэзкі дарог М-5 Мінск — Гомель, М-6 Мінск — Гродна, М-7 Мінск — мяжа з Літвой і Р-1 Мінск — Дзяржынск.

У выніку агульная працягласць сеткі платных аўтадарог у краіне дасягне 1.189 км.

Прадугледжана таксама адкрыццё васьмі пунктаў абслугоўвання карыстальнікаў сістэмы BelToll, у тым ліку ў Мінску, Гродне, Шчучыне, Ашмянах, Мар'інай Горцы.

BelToll — гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях, якая дазваляе спаганяць зборы з карыстальнікаў дарогі без спынення транспартных сродкаў. Яе камерцыйная эксплуатацыя пачалася ў Беларусі 1 жніўня 2013 года.

У адпаведнасці з указам № 426 ад дарожных збораў вызваляюцца транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі краін Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т.

Бясплатна могуць праехаць мапеды і матацыклы, зарэгістраваныя ў Беларусі, колавыя трактары і самаходныя машыны, транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, а таксама тыя, што выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абароназдольнасці і правапарадку. Не трэба плаціць кіроўцам маршрутак для гарадскіх перавозак пасажыраў, аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюцца для аказання меддапамогі або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Беларусі і іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?