13 і 14 ліпеня ўкраінскія бранятанкавыя часці не толькі разблакавалі аэрапорт Луганска, але і прарвалі пазіцыі баевікоў на заходніх і паўднёвых подступах да горада.

Прадстаўнікі самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі прызналі, што ўкраінскія танкі ўвайшлі ў сяло Раскошнае Лутугінскага раёна. Гэта на поўдзень ад горада, на паўночны захад ад аэрапорта (за межамі дадзенай мапы, ніжэй ад дарогі Раскошнае — Храшчаватае)

Прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі заявіў, што ўкраінцы вызвалілі таксама Аляксандраўку (на захад ад Луганска). Аднак ЛНР у сваім Твітары сцвярджае, што ўкраінцы пазней адступілі з гэтага населенага пункта, а таксама з Радакова і Юбілейнага.

Адкрытай застаецца дарога на Краснадон—Ізварына, па якой баевікі могуць адступіць у Расію. Украінскія часці вядуць цяжкія баі вакол гэтых гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0